Віншаванне работнікам культуры з прафесійным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам культуры з прафесійным святам.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за шматвяковую гісторыю ў краіне сфарміравана адметная і багатая культурная спадчына. "Менавіта яна аб'ядноўвае ўсіх нас, напаўняе сэрцы любоўю да роднай старадаўняй і велічнай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Беражліва захоўваючы нацыянальны здабытак, сёння вы прадаўжаеце напаўняць айчыннае мастацтва матэрыяльным і духоўным зместам. Кожны з вас уносіць вялікі ўклад у выхаванне новых пакаленняў беларусаў, якія ганарацца сваёй самабытнасцю, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Дзякуючы вашаму таленту, натхненню, вопыту і ведам штогод скарбонка нацыянальнай культуры ўзбагачаецца выдатнымі прэм'ерамі, цікавымі мастацкімі творамі, яскравымі перамогамі на міжнародных фестывалях і конкурсах, шэдэўрамі, дастойнымі нашага часу".

    Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што і ў далейшым пры садзейнічанні работнікаў культуры ў Беларусі будзе выхоўвацца таленавітая моладзь і прадоўжыцца фарміраванне пазітыўнага іміджу краіны за мяжой.