Віншаванне работнікам аховы здароўя з прафесійным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам аховы здароўя з прафесійным святам.

    "Па закліку сэрца вы прысвяцілі сябе высакароднай місіі - дапамагаць людзям пераадольваць хваробы, аблягчаць іх боль і пакуты, ратаваць жыцці, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Мы ганарымся стагадовай гісторыяй беларускай аховы здароўя: дасягненнямі ў сферах адукацыі і навукі, унікальнымі аперацыямі нашых хірургаў, прафесіяналізмам і добрасумленным стаўленнем да справы профільных спецыялістаў - урачоў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр, фармацэўтаў і малодшага персаналу, высокай ацэнкай і прызнаннем якасці нашай медыцыны за мяжой".

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што дзякуючы пераемнасці традыцый гуманнасці і міласэрнасці, вернасці медыкаў выбранаму шляху, іх самаадданаму служэнню людзям айчынная ахова здароўя заўсёды будзе на вышыні, а медыцынскія работнікі - карыстацца заслужанай павагай і даверам пацыентаў.