Віншаванне Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні міждзяржаўных сувязей, актывізацыі эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Зімбабвэ", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дасягнутыя ў гэтым годзе дамоўленасці ў сельскагаспадарчай і прамысловай сферах будуць садзейнічаць найбольш паспяховаму развіццю двухбаковых адносін і пераходу беларуска-зімбабвійскага ўзаемадзеяння на якасна новы ўзровень.