Віншаванне Прэзідэнту В'етнама Нгуен Фу Чонгу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генеральнага сакратара Камуністычнай партыі В'етнама, Прэзідэнта В'етнама Нгуен Фу Чонга і грамадзян гэтай краіны з 90-годдзем з дня ўтварэння Кампартыі В'етнама.

    "Устойлівае развіццё і поспехі ў эканамічнай і сацыяльнай галінах ярка адлюстроўваюць плённую працу партыі на карысць в'етнамскага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што палітычны аўтарытэт Кампартыі ў В'етнаме і свеце будзе і ў далейшым садзейнічаць працвітанню гэтай краіны.

    "Традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж Мінскам і Ханоем заўсёды былі і застануцца надзейным фундаментам для плённага ўзаемадзеяння нашых дзяржаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.