Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з Міжнародным днём нейтралітэту.

    "Кіруючыся ў знешняй палітыцы гэтым прынцыпам, ваша краіна дэманструе прыклад добрасуседства і паспяховага развіцця супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі, - гаворыцца ў віншаванні. - Падтрымліваючы канструктыўныя міжнародныя ініцыятывы Туркменістана, Беларусь тым самым пацвярджае прыхільнасць да ўмацавання дружалюбных сувязей паміж нашымі народамі".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што стратэгічнае ўзаемадзеянне дзвюх краін будзе і ў далейшым служыць высокай мэце забеспячэння міру, бяспекі і грамадзянскай згоды.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гурбангулы Бердымухамедаву добрага здароўя і ажыццяўлення задуманага, а жыхарам брацкага Туркменістана - шчасця і працвітання.