Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з 25-годдзем з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

    "Чвэрць стагоддзя супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі развіваецца ў духу дружбы і надзейнага партнёрства. За гэты час набыты вопыт канструктыўнага ўзаемадзеяння ў двухбаковым і шматбаковым фарматах, наладжаны плённыя кантакты ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і культурнай сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што сумесныя намаганні і ў далейшым будуць садзейнічаць паглыбленню міждзяржаўнага дыялогу, дасягненню новых практычных вынікаў беларуска-туркменскіх сувязей.