Віншаванне Прэзідэнту Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія Эва Маралесу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія Эва Маралеса з 60-годдзем.

    "Гэта дата не толькі падкрэслівае Ваш багаты жыццёвы вопыт і мудрасць, але і адкрывае шырокія перспектывы для новых здзяйсненняў, - гаворыцца ў віншаванні. - За гады плённай працы Вы заслужылі рэпутацыю адказнага і ініцыятыўнага палітыка, які не раз пацвярджаў здольнасць эфектыўна вырашаць найбольш складаныя і маштабныя задачы".

    Беларускі лідар канстатаваў, што Прэзідэнт Балівіі карыстаецца павагай далёка за межамі сваёй краіны дзякуючы намаганням, якія ён прыкладае для ўмацавання нацыянальнага суверэнітэту, пабудовы справядлівага грамадства і сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эва Маралесу моцнага здароўя, даўгалецця і поспехаў ва ўсіх справах.