Віншаванне Прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

    "З задавальненнем адзначаю, што ў апошнія гады адносіны паміж брацкімі Беларуссю і Сербіяй якасна палепшыліся і набылі больш глыбокі змест, з'явіліся прыклады паспяховага супрацоўніцтва і новыя ініцыятывы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што прадаўжэнне скаардынаванай і выніковай работы па ажыццяўленні беларуска-сербскіх праектаў у розных галінах будзе садзейнічаць умацаванню эканамічнай бяспекі абедзвюх краін і працвітанню двух народаў.