Віншаванне Прэзідэнту Румыніі Клаусу Ёханісу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Румыніі Клауса Ёханіса з Нацыянальным днём і 100-годдзем Вялікага аб'яднання гэтай краіны.

    "Узаемная зацікаўленасць і заснаваны на прынцыпах павагі і даверу сістэмны дыялог паміж нашымі дзяржавамі надалі значны імпульс развіццю двухбаковых адносін у апошнія гады", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што Беларусь і Румынія прадоўжаць дэманстраваць станоўчыя вынікі шматпланавага супрацоўніцтва.