Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
27 мая 2020 года

Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Татарстан Рустаму Мініханаву

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустама Мініханава са 100-годдзем з дня ўтварэння Татарскай АССР.

"Сучасны Татарстан - рэспубліка з магутным сацыяльна-эканамічным патэнцыялам і ўнікальнай культурна-гістарычнай спадчынай. Яна па праву ўваходзіць у лік самых перадавых суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Залогам гэтых поспехаў з'яўляюцца ўпартая праца, ініцыятыўнасць, глыбокае пачуццё патрыятызму вашых грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць гістарычна складзеныя братэрскія адносіны з Татарстанам, якія ў поўнай меры адпавядаюць інтарэсам абодвух народаў. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што гэта рэспубліка і ў далейшым будзе прыкладам стабільнасці і працвітання, а яе дружалюбныя сувязі з Беларуссю напоўняцца новымі ўзаемавыгаднымі праектамі.
Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць