Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Сербія Таміславу Нікалічу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Сербія Таміслава Нікаліча з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

    "Паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія дасягнуты высокі ўзровень супрацоўніцтва, заснаваны на духоўнай і культурнай супольнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў студзені бягучага года паспяхова адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт Старшыні Урада Сербіі Аляксандра Вучыча ў Беларусь, што надасць дадатковы імпульс міждзяржаўнаму ўзаемадзеянню. "Спадзяюся на новыя сустрэчы, якія пасадзейнічаюць паглыбленню беларуска-сербскага дыялогу на карысць дзвюх краін", - адзначыў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў Таміслава Нікаліча з днём нараджэння, выказаўшы перакананне, што дружалюбныя адносіны паміж краінамі і супадзенне поглядаў па асноўных напрамках міжнароднай палітыкі будуць і ў далейшым садзейнічаць пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах і рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей.