Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Польшча Анджэю Дуду

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуду і народ гэтай краіны з Нацыянальным святам незалежнасці і 100-годдзем аднаўлення незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь паслядоўна імкнецца выбудоўваць добрасуседскія і дружалюбныя адносіны з Польшчай, зыходзячы з прынцыпаў міжнароднага права, а таксама сумеснай адказнасці дзяржаў за стабільнасць і бяспеку ў Еўропе.

    "Разлічваю на плённую працу па стварэнні спрыяльных умоў для далейшага пашырэння двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.