Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Індыя Раму Натху Кавінду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Рама Натха Кавінда з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуска-індыйскія адносіны паступова напаўняюцца новымі напрамкамі і праектамі ў розных галінах эканомікі і гуманітарнага супрацоўніцтва.

    "Спадзяюся, што сувязі паміж Мінскам і Нью-Дэлі будуць дынамічна пашырацца і садзейнічаць працвітанню нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажада Раму Натху Кавінду моцнага здароўя і поспехаў, а народу Індыі - міру і дабрабыту.