Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Эквадор Леніну Вальтэру Марэна Гарсесу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Эквадор Леніна Вальтэра Марэна Гарсеса з 25-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што паступальнае развіццё давернага і канструктыўнага палітычнага дыялогу на ўсіх узроўнях, адкрыццё ў Кіта і Мінску дыпламатычных прадстаўніцтваў абедзвюх краін з'яўляюцца надзейным фундаментам для далейшага развіцця ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах.

    "Перакананы, што наша з Вамі асабістая сустрэча пасадзейнічала б інтэнсіфікацыі беларуска-эквадорскіх кантактаў, вывядзенню двухбаковага супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень", - гаворыцца ў віншаванні.

    Ленін Марэна ў сваім віншавальным пасланні Аляксандру Лукашэнку адзначыў шчырую дружбу і актыўнае супрацоўніцтва, якое аб'ядноўвае народы і ўрады дзвюх дзяржаў на падставе ўзаемаразумення і павагі, салідарнасці, абароны асноўных прынцыпаў міжнароднага права і агульнай прыхільнасці да пошуку справядлівага вырашэння шматлікіх праблем, з якімі сёння сутыкаецца міжнародная супольнасць.

    "За гэтыя 25 гадоў дыпламатычных адносін Эквадор і Беларусь зрабілі важныя крокі па ўмацаванні палітычнага дыялогу, а таксама развіцці эканамічных, гандлёвых і культурных сувязей, - канстатаваў эквадорскі лідар. - Хацеў бы выказаць упэўненасць у тым, што вузы, якія нас аб'ядноўваюць, будуць і далей умацоўвацца ў інтарэсах міру і працвітання нашых народаў".