Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Ангола Жаау Лаўрэнсу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Ангола Жаау Лаўрэнсу і дружалюбны народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Нашы краіны маюць істотны патэнцыял узаемадзеяння ў розных галінах і могуць значна пашырыць сувязі і кантакты паміж дзяржаўнымі ўстановамі, дзелавымі коламі, дзеячамі навукі і культуры", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Жаау Лаўрэнсу моцнага здароўя і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а жыхарам Анголы - міру і дабрабыту.