Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Ангола Жаау Лаўрэнсу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Ангола Жаау Лаўрэнсу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці сувязей і актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Анголай.

    "Карыстаюся выпадкам, каб аднавіць Вам сваё запрашэнне наведаць нашу краіну з афіцыйным візітам, у час якога мы зможам абмеркаваць пытанні па пашырэнні двухбаковых адносін", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.