Віншаванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

    Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

    "За гады сумеснага будаўніцтва мы дасягнулі значных вынікаў, эфектыўна вырашаючы ключавыя задачы двухбаковага супрацоўніцтва. Сёння Саюзная дзяржава - прыклад паспяховай інтэграцыі для ўсёй еўразійскай прасторы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Разам з тым, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, рэаліі сучаснасці ставяць перад дзяржавамі новыя маштабныя мэты. "Упэўнены, што з дапамогай ўзгодненай стратэгіі мы зможам ажыццявіць намечаныя праекты і прадоўжым плённую працу ў імя працвітання дзвюх краін", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання Старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву, Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаславу Валодзіну, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, Старшыні Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзю Зюганаву.