Віншаванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.

    "Глыбока перакананы, што наш дыялог, заснаваны на прынцыпах узаемнага даверу і павагі, будзе і ў далейшым усямерна садзейнічаць развіццю саюзніцкіх адносін і стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што Прэзідэнт Расіі, з'яўляючыся агульнанацыянальным лідарам брацкага расійскага народа, уносіць вялікі ўклад ва ўмацаванне магутнасці і дабрабыту Расіі, пераадоленне ёю многіх выклікаў і пагроз сучаснасці.