Віншаванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з 20-годдзем падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

    "Гэты дакумент вывеў беларуска-расійскія адносіны, заснаваныя на векавой дружбе, роднасці гістарычных лёсаў і агульнасці жыццёвых інтарэсаў нашых народаў, на ўзровень сапраўднага саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Расія шмат чаго дасягнулі: яны каардынуюць дзеянні на міжнароднай арэне, сумесна ўмацоўваюць абараназдольнасць, узаемна дапаўняюць адна адну ў эканоміцы. Створана агульная гуманітарная, сацыяльная, культурная і адукацыйная прастора. Грамадзян дзвюх краін не раздзяляюць граніцы, візы, мытні.

    "На цяперашнім этапе прыхільнасць да аб'яднальнай ідэі мае вялікае значэнне. Галоўная задача - забяспечыць неабходныя ўмовы для далейшага павышэння дабрабыту нашых грамадзян. Глыбока ўпэўнены, што мы зможам надаць новую дынаміку рэалізацыі саюзнага дагавора, няўхільна прытрымліваючыся прынцыпаў раўнапраўя і даверу", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Прэзідэнт Расіі таксама накіраваў віншавальнае пасланне ў адрас Прэзідэнта Беларусі з нагоды знамянальнай даты. Ён адзначыў, што гістарычнае рашэнне аб заключэнні саюзнага дагавора адлюстроўвала ўзаемнае імкненне ўмацаваць расійска-беларускія адносіны і дзвюм краінам удалося істотна рушыць наперад па шляху інтэграцыі і супрацоўніцтва.

    "Важна, што пазітыўны вопыт, набыты ў рамках Саюзнай дзяржавы, актыўна выкарыстоўваецца ў больш шырокім фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы забяспечым далейшае пашырэнне ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў, двухбаковага ўзаемадзеяння на ўсіх напрамках", - падкрэсліў Прэзідэнт Расіі.