Віншаванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.

    "Вашы паслядоўныя намаганні, велізарная праца і самааддача ляжаць у аснове значных поспехаў, якіх дабілася Расія ў пабудове магутнай і незалежнай дзяржавы. Вы па праву належаце да ліку сусветных лідараў сучаснасці, карыстаецеся вялікім аўтарытэтам і уплывам на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што паглыбленне інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза паслужыць далейшаму развіццю эканомік дзвюх краін і росту дабрабыту грамадзян, стане важкім укладам у забеспячэнне бяспекі і стабільнасці на еўразійскай прасторы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну моцнага здароўя, дабра, падтрымкі аднадумцаў і поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў.