Віншаванне Прэзідэнту Мексіканскіх Злучаных Штатаў Энрыке Пен'я Ньета

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Мексіканскіх Злучаных Штатаў Энрыке Пен'я Ньета з Днём Незалежнасці.

    "Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ў наданні новай дынамікі развіццю ўзаемавыгадных адносін з Мексікай, устанаўленні сістэмнага і канструктыўнага дыялогу на ўсіх узроўнях, што цалкам адпавядае інтарэсам абедзвюх краін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Мексікі моцнага здароўя і поспехаў, а таксама шчасця і дабрабыту грамадзянам краіны.