Віншаванне Прэзідэнту Манголіі Халтмаагійн Батулгу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Халтмаагійн Батулгу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам "Наадам".

    "Апошнім часам нашы краіны прыкметна актывізавалі двухбаковае ўзаемадзеянне ў розных сферах. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі нам удасца і ў далейшым падтрымліваць высокую дынаміку развіцця канструктыўных і плённых адносін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Манголіі моцнага здароўя і поспехаў у ажыццяўленні намечаных планаў, а грамадзянам краіны - дабрабыту і працвітання.