Віншаванне Прэзідэнту Малі Ібрагіму Бубакару Кейту

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Малі Ібрагіма Бубакара Кейту з Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць у далейшым умацаванні беларуска-малійскіх адносін на карысць грамадзян абедзвюх краін.

    "Спадзяюся на развіццё палітычнага дыялогу і плённае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах", - гаворыцца ў віншаванні.