Віншаванне Прэзідэнту Мальдыўскай Рэспублікі Абдулу Яміну Абдулу Гаюму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Мальдыўскай Рэспублікі Абдулу Яміна Абдула Гаюма і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на пашырэнне плённых і ўзаемавыгадных беларуска-мальдыўскіх адносін, умацаванне двухбаковых сувязей і кантактаў на ўсіх узроўнях.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў лідару гэтай краіны паспяховай дзяржаўнай дзейнасці, а народу - міру і дабрабыту.