Віншаванне Прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона з днём нараджэння.

    "У Беларусі Вас ведаюць як паспяховага палітыка і дальнабачнага дзяржаўнага дзеяча", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы і звярнуў увагу на значны ўклад малдаўскага лідара ў развіццё краіны, умацаванне яе пазіцый на міжнароднай арэне, паглыбленне шматпланавага ўзаемадзеяння з Беларуссю.

    Прэзідэнт пацвердзіў гатоўнасць да прадаўжэння давернага дыялогу і сумеснай работы па пашырэнні традыцыйна дружалюбных сувязей паміж народамі дзвюх краін.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ігару Дадону добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і рэалізацыі ўсіх пачынанняў.