Віншаванне Прэзідэнту Літвы Гітанасу Наўседу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы.
"Беларусь зацікаўлена ў развіцці адкрытага дыялогу з вашай краінай на прынцыпах даверу і ўзаемнай павагі. Гэта дасць магчымасць выкарыстоўваць вялікі патэнцыял беларуска-літоўскага суседства ва ўсіх галінах на карысць нашых братэрскіх народаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гітанасу Наўседу моцнага здароўя і поспехаў у палітычнай дзейнасці, а жыхарам Літвы - міру і дабрабыту.