Віншаванне Прэзідэнту Латвіі Эгілсу Левітсу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Латвіі Эгілса Левітса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - 101-й гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.

    "Паміж нашымі краінамі, цесна звязанымі агульнай гісторыяй, блізкімі традыцыямі і культурай, устанавіліся добрасуседскія адносіны. Актыўныя кантакты ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах садзейнічаюць павышэнню даверу і ўзаемаразумення, умацаванню бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на далейшае развіццё плённага супрацоўніцтва на карысць народаў абедзвюх краін і пажадаў Эгілсу Левітсу моцнага здароўя і поспехаў, а жыхарам Латвіі - міру і дабрабыту.