Віншаванне Прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэлу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэлу з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Італьянскай Рэспублікі.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь і Італія маюць добрыя традыцыі дружалюбных і канструктыўных адносін, якія істотна паглыбіліся і набылі дадатковую каштоўнасць у апошнія гады.

    "Сёння няма аб'ектыўных перашкод для яшчэ большай актывізацыі двухбаковых кантактаў паміж нашымі краінамі ў разнастайных сферах ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да навукі, тэхналогій, адукацыі і турызму. Вельмі спадзяюся на прадаўжэнне плённага дыялогу з Вамі, у тым ліку і на гасціннай беларускай зямлі", - адзначыў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Серджыа Матарэлу здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а дружалюбнаму італьянскаму народу - міру і дабрабыту.