Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуну Хусэйну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуна Хусэйна з
нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
"Для кожнай краіны
суверэнітэт з'яўляецца галоўным сімвалам свабоднага і мірнага жыцця, унутранай
стабільнасці, фундаментам для росквіту і плённага развіцця ва ўсіх галінах, -
гаворыцца ў віншаванні. - У Беларусі высока ацэньваюць тыя поспехі і
прагрэс, якія былі дасягнуты пакістанскім народам за перыяд незалежнасці".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў
дынамічнае пашырэнне адносін паміж Беларуссю і Пакістанам і выказаў
упэўненасць, што ўзаемныя павага, давер будуць і ў далейшым садзейнічаць
умацаванню двухбаковых палітычных, дзелавых і гуманітарных кантактаў.