Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуну Хусэйну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуна Хусэйна і Прэм'ер-міністра гэтай краіны Наваза Шарыфа з нацыянальным святам - Днём Пакістана.

    "Беларусь даражыць традыцыйна дружалюбнымі адносінамі з Пакістанам, якія заснаваны на прынцыпах узаемнай павагі і даверу. Упэўнены, што беларуска-пакістанскі дыялог будзе і далей умацоўвацца", - гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі Мамнуну Хусэйну.

    У віншавальным пасланні Навазу Шарыфу Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы сумесным намаганням беларуска-пакістанскія адносіны плённа развіваюцца і служаць трывалым фундаментам для росту дабрабыту народаў абедзвюх краін.