Віншаванне Прэзідэнту Ірландыі Майклу Хігінсу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ірландыі Майкла Хігінса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Святога Патрыка.

    "Беларусь зацікаўлена ў дынамічным развіцці двухбаковых кантактаў, больш поўным выкарыстанні патэнцыялу супрацоўніцтва ва ўсіх галінах. Упэўнены, што пашырэнне беларуска-ірландскіх адносін поўнасцю адпавядае інтарэсам нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.