Віншаванне Прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ірана Хасана Раўхані са святам Наўруз.

    "Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі мы зможам адкрыць новую старонку палітычнага, гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Ірана", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Хасану Раўхані моцнага здароўя і плённай дзейнасці, а народу Ірана - міру і дабрабыту.