Віншаванне Прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ірана Хасана Раўхані з 41-й гадавінай перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране і значнымі дасягненнямі дзяржавы за гэты час.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў мужнасць і адзінства іранскага народа, гатоўнасць цвёрда адстойваць нацыянальныя інтарэсы. Паводле слоў Прэзідэнта, Беларусь і Іран аб'ядноўвае імкненне забяспечыць неаспрэчнае права самастойна вызначаць сваю будучыню.

    «Упэўнены, што далейшае пашырэнне супрацоўніцтва паміж Мінскам і Тэгеранам будзе садзейнічаць пошуку эфектыўных адказаў на сучасныя выклікі», - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.