Віншаванне Прэзідэнту Індыі Раму Натху Кавінду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Рама Натха Кавінда і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. 

    "Нашы краіны маюць падобныя падыходы ў справе забеспячэння дабрабыту сваіх грамадзян і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка разлічвае на далейшае плённае ўзаемадзеянне з Прэзідэнтам Індыі з мэтай актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.