Віншаванне Прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона з Нацыянальным святам Французскай Рэспублікі.

    Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў станоўчыя тэндэнцыі і канкрэтныя вынікі беларуска-французскага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёвай і гуманітарнай сферах. Ён таксама пацвердзіў гатоўнасць да далейшых сумесных намаганняў для рэалізацыі існуючага патэнцыялу адносін паміж нашымі краінамі.

    "Упэўнены, што сумесная работа Беларусі і Францыі па кансалідацыі міжнароднай супольнасці ў мэтах падтрымання належнай архітэктуры еўрапейскай бяспекі садзейнічае ўмацаванню стабільнасці ў рэгіёне і адпавядае інтарэсам нашых дзяржаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмануэлю Макрону моцнага здароўя і поспехаў на палітычнай ніве, а французскаму народу - міру і дабрабыту.