Віншаванне Прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і народ гэтай краіны з нацыянальным святам Французскай Рэспублікі.

    "Адзначаю канструктыўны характар узаемадзеяння паміж нашымі краінамі па ўсіх пытаннях двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы разлічвае на далейшае паглыбленне дыялогу і павышэнне ўзроўню кантактаў паміж Беларуссю і Францыяй, што будзе садзейнічаць працвітанню і дабрабыту народаў абедзвюх краін, умацаванню стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне.