Віншаванне Прэзідэнту Эстоніі Керсці Кальюлайд

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эстоніі Керсці Кальюлайд з нацыянальным святам - 100-й гадавінай незалежнасці Эстонскай Рэспублікі.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь удзяляе вялікую ўвагу пашырэнню сувязей з Эстоніяй.

    "Перакананы, што далейшае ўмацаванне двухбаковага дыялогу дасць магчымасць вывесці ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на новы ўзровень на карысць нашых дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.