Віншаванне Прэзідэнту Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Майтрыпалу Сірысену

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Майтрыпалу Сірысену і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

    "Упэўнены, дружалюбныя адносіны і ўсебаковае супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі будуць і ў далейшым развівацца на карысць грамадзян Беларусі і Шры-Ланкі", - гаворыцца ў віншаванні.