Віншаванне Прэзідэнту Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласу Мадуру

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадуру з 55-годдзем.

    "Ваша прынцыповая пазіцыя ў правядзенні ўнутранай і знешняй палітыкі ў значнай ступені садзейнічае ўмацаванню суверэнітэту Венесуэлы, пашырэнню знешнегандлёвых сувязей", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь разглядае Венесуэлу ў якасці стратэгічнага партнёра ў Лацінскай Амерыцы. "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам ажыццявіць дасягнутыя дамоўленасці ў самы кароткі тэрмін, - адзначыў Прэзідэнт. - Спадзяюся на далейшае развіццё ўсебаковых адносін паміж нашымі краінамі".