Віншаванне Прэзідэнту Арменіі Армену Саркісяну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна з Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Арменія, з'яўляючыся дастойным членам сусветнай супольнасці, актыўным удзельнікам інтэграцыйных працэсаў, упэўнена ідзе па шляху ўмацавання дзяржаўнасці і забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту.

    "Упэўнены, што дзякуючы адкрытаму і канструктыўнаму характару беларуска-армянскага палітычнага дыялогу двухбаковыя адносіны будуць і ў далейшым паспяхова развівацца", - падкрэсліў Прэзідэнт.