Віншаванне Прэзідэнту Арменіі Армену Саркісяну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Беларусь застаецца надзейным сябрам Арменіі і гатова прымаць усе неабходныя крокі для развіцця міждзяржаўнага дыялогу. Упэўнены, што нашы краіны, абапіраючыся на трывалыя традыцыі ўзаемавыручкі і партнёрства, прадоўжаць паслядоўнае нарошчванне палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва як у двухбаковым, так і ў шматбаковым фармаце", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Армену Саркісяну моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці, а армянскаму народу - міру і дабрабыту.