Віншаванне Прэм'ер-міністру Вялікабрытаніі Борысу Джонсану

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана з пераканаўчай перамогай партыі кансерватараў на пазачарговых парламенцкіх выбарах.

    "Лепшы за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў вынік кансерватараў сведчыць аб падтрымцы грамадствам Вашай дзейнасці па кансалідацыі нацыі і гатоўнасці браць на сябе адказнасць за самыя складаныя палітычныя рашэнні. Разлічваю на плённае супрацоўніцтва з новым урадам вашай краіны, якая з'яўляецца адным з галоўных гандлёвых і інвестыцыйных партнёраў Беларусі ў Еўропе", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Борысу Джонсану добрага здароўя, поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці ў інтарэсах Злучанага Каралеўства і яго жыхароў.