Віншаванне Прэм'ер-міністру Канады Джасціну Трудо

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэм'ер-міністру Канады Джасціну Трудо з уступленнем на пасаду.

    "Спадзяюся, што Ваша работа будзе садзейнічаць далейшаму развіццю беларуска-канадскіх кантактаў па розных тэмах і напрамках, паглыбленню ўзаемавыгаднага і надзейнага партнёрства ў мэтах умацавання даверу і міжнароднай бяспекі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва з Канадай у міжнародных арганізацыях, больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу ў гандлёвай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Джасціну Трудо моцнага здароўя і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці.