Віншаванне Прэм'ер-міністру Японіі Сіндза Абэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ з перавыбраннем старшынёй Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

    "Гэта перамога сведчыць аб прызнанні вашай дзейнасці па павышэнні дабрабыту і бяспекі грамадзян Японіі, вашых заслугах па ўмацаванні пазіцый краіны на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на далейшае плённае беларуска-японскае супрацоўніцтва і на магчымасць абмеркаваць з Сіндза Абэ ў бліжэйшым будучым перспектывы яго развіцця.