Віншаванне першаму намесніку генеральнага дырэктара ТАСС Міхаілу Гусману

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага намесніка генеральнага дырэктара ФДУП "Інфармацыйнае тэлеграфнае агенцтва Расіі (ІТАР-ТАСС)" Міхаіла Гусмана з днём нараджэння.

    "Ваша шматгадовая дзейнасць - яркі прыклад сапраўднага прафесіяналізму і адданасці любімай справе. У Беларусі Вас ведаюць і глыбока паважаюць як надзвычай эрудзіраванага чалавека, таленавітага журналіста і літаратара, кампетэнтнага кіраўніка ў медыйнай сферы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што дзякуючы ўсебаковаму валоданню пытаннямі гісторыі і міжнароднай палітыкі, бліскучаму ўменню выклікасць да сябе прыхільнасць у субяседнікаў Міхаілу Гусману ўдалося стварыць цэлую галерэю знакавых эксклюзіўных праектаў, якія з'яўляюцца нагляднымі ўзорамі найвышэйшага журналісцкага майстэрства. "Перакананы, Вашы багаты вопыт і заслужаны аўтарытэт будуць і ў далейшым садзейнічаць умацаванню ўзаемаразумення і дружбы паміж народамі розных краін", - адзначыў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міхаілу Гусману добрага здароўя, невычэрпнага аптымізму і новых творчых здзяйсненняў.