Віншаванне Нікасу Анастасіядзісу з перавыбраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Кіпр

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікаса Анастасіядзіса з перавыбраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Кіпр.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць да сумеснай работы па пашырэнні беларуска-кіпрскіх сувязей, эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў іншых галінах, што адпавядае інтарэсам двух народаў і будзе садзейнічаць умацаванню дружалюбных міждзяржаўных адносін.