Віншаванне народнаму мастаку СССР Аляксандру Шылаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака СССР Аляксандра Шылава з юбілеем.

    "У Беларусі Вас ведаюць і цэняць як таленавітага мастака і рознабакова адоранага чалавека, таму Вашы персанальныя выставы заўсёды становяцца яркімі падзеямі ў жыцці нашай краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчасць народнага мастака прайшла выпрабаванне часам і прадаўжае служыць эталонам прафесійнага майстэрства.

    "У сваіх работах Вы надзвычайна тонка раскрываеце індывідуальнасць чалавека, яго ўнутраны свет і духоўнае багацце, - падкрэсліў беларускі лідар. - Упэўнены, што і ў далейшым Вы будзеце радаваць нас сваім мастацтвам, садзейнічаючы ўмацаванню культурных сувязей паміж двума брацкімі народамі".