Віншаванне народнаму мастаку Беларусі Уладзіміру Тоўсціку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Уладзіміра Тоўсціка з 70-годдзем з дня нараджэння.

    "За гады актыўнай і плённай работы вы ўнеслі значны асабісты ўклад у захаванне і развіццё традыцый нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Дзякуючы вашаму яркаму таленту нарадзіліся выдатныя творы, якія заваявалі прызнанне не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што палотны Уладзіміра Тоўсціка - гэта ўзор майстэрства, а прафесійная, педагагічная і грамадская дзейнасць - прыклад самаадданага служэння краіне.

    "Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце ўзбагачаць скарбніцу айчыннай культуры, радаваць сваіх паклоннікаў арыгінальнымі ідэямі і цікавымі работамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.