Віншаванне народнаму мастаку Беларусі Леаніду Шчамялёву

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 95-годдзем народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва.

    "З Вашым імем звязаны значныя дасягненні беларускай школы жывапісу, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Вы ўнеслі вялікі ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю лепшых традыцый нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Вашы палотны - гэта ўзор высокага майстэрства, а прафесійная і грамадская дзейнасць - прыклад самаадданага служэння сваёй краіне".

    На думку Кіраўніка дзяржавы, слоў шчырай падзякі заслугоўвае работа майстра па выхаванні некалькіх пакаленняў таленавітых мастакоў, якія з'яўляюцца гонарам краіны.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, поспехаў і дабрабыту.