Віншаванне народнаму артысту СССР Уладзіміру Навумаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 90-годдзем народнага артыста СССР Уладзіміра Навумава.

    "Вы заслужылі славу і ўсенароднае прызнанне як выдатны рэжысёр і цудоўны сцэнарыст. Вашы карціны, якія вызначаюцца добрай акцёрскай ігрой, глыбокім сэнсам і жыццёвай філасофіяй, увайшлі ў залаты фонд савецкага і расійскага кінематографа", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць і паважаюць творчасць Уладзіміра Навумава, любяць незабыўныя вобразы створаных ім герояў. "Упэўнены, што Вы і ў далейшым будзеце ўносіць значны ўклад у пашырэнне культурнага дыялогу паміж народамі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.